жывыя словы   рэцэпты   стратэгія свабоды   думкі   пра нас   песьні свабоды   пра свабоду   творчасьць   сымболіка   акцыі   адкрыцьці   ацкыі   multimedia  

Прайшла акцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола"

акцыі 

Сёньня, 13 траўня, прайшла акцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола" ў Беларускай сталіцы, каля гандлёвага цэнтру "Кірмаш". Сярод мінакоў хадзіў чалавек у масцы з вусамі і каронай на галаве, ён агучваў вядомыя цытаты з... | чытаць



ARCHE ў Горадні

акцыі 

16 траўня ў Гародні на сядзібе Таварыства беларускай школы (вул.Будзённага, 48а) — прэзэнтацыя Эўрапейскага нумару часопісу ARCHE.

Бяруць удзел галоўны рэдактар Валер... | чытаць


Бунтаўцы з Бабруйску павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі

акцыі 

9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да... | чытаць


Моладзь БНФ "За беларускую АЭС без расейскіх рэактараў"

акцыі 

Моладзь БНФ распачынае кампанію "За беларускую АЭС без расейскіх рэактараў". Тэма неабходнасці пабудовы на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі шырока абмяркоўвалася і экспэртамі падчас правядзеньня круглых столоў у... | чытаць


Студэнты ЭГУ прынялі ўдзел у Эўрапейскім парадзе ў Вільні

акцыі 

Сёньня,9 траўня, ў Вільні праходзяць імпрэзы з нагоды далучэньня Літвы да Эўрапейскага Зьвязу. А 12-й гадзіне прайшоў моладзевы парад, у якім прынялі ўдзел навучэнцы школ, студэнты ўнівэрсытэтаў, у тым ліку замежныя... | чытаць


14 траўня — рок‑маёўка

акцыі 

14 траўня ў 19:00 у менскім Da‑club (вул. Броўкі, 22) адбудзецца супольны канцэрт хедлайнэраў беларускай незалежнай рок‑сцэны «Рок Май — My rock». Удзел возьмуць гурты B:N:, Band A, ZigZag, Pomidor/OFF,... | чытаць


 

"ПЕСЬНІ СВАБОДЫ-3":
Натхняйцеся Свабодай!

 

Open Air Revolution/Raveolution:
Частка 2



Жывыя словы

Віня-Пых і Кракаў

жывыя словы 

vinia-pych -

Мова: by

У межах V дзён беларускай культуры ў Кракаве, 9 траўня, адбыласася прэзэнтацыя Віня-Пыха. Сустрэча праходзіла ў чароўным "Massolit Books & Café", у цэнтры горада.

У адрозьненьні ад папярэдніх прэзэнтацый, у Кракаве сабраліся людзі, якія ў большасьці ўжо прачыталі кніжку. Была пачутая суворая, але вельмі канструктыўная крытыка. Гутарка пайшла ня толькі пра тэкст кнігі, але таксама пра школы перакладу і беларускую тоеснасьць.

Ужо праз тыдзень адбудзецца Лёнданская прэзэнтацыя кнігі.

Прачытаць болей | Крыніца

WELCOME TO HELL

жывыя словы 

zhadanka -

Мова: by

Запрашаем усіх-усіх у займальнае падарожжа!

Час і месца сустрэчы -- 18 траўня, 15.00, Дом-музэй В. Ваньковіча. Далей скіруемся ў самае-самюткае Пекла!

Паэт-спадарожнік -- Паўлюк Шукайла (Віктар Жыбуль), жывыя сьведкі -- піянэры Янка Гуж (я) і Юрка Пыж (і... таксама я), будуць і чэрці, і камсамольцы, і сьвятары (Ягор Бабій), і сам Люцыпар... Карацей, будзе тэатар "ЦУД!" паводле аповесьці Янкі Маўра.

Прачытаць болей | Крыніца

Прэзэнтацыя: "Экзістэнцыйны пейзаж"

жывыя словы 

valjaryna -

Мова: by

16 мая (пятніца) у мастацкай галерэі “Падземка” (пр. Незалежнасці (Скарыны), 43) адбудзецца прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Вікі ТРЭНАС “Экзістэнцыйны пейзаж”. У вечарыне возьмуць удзел: літаратары Валянцін АКУДОВІЧ, Міхась БАШУРА, Зміцер ВІШНЁЎ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКІ, Глеб ЛАБАДЗЕНКА, Юлія НОВІК, Вера БУРЛАК, Віктар ЖЫБУЛЬ, музыкі Андрэй КАСЦЕНЬ, Юры НЕСЦЯРЭНКА. Пачатак у 18.00.

Прачытаць болей | Крыніца

Прэзэнтацыя "З бацькоўскай кружэлкі"

жывыя словы 

valjaryna -

Мова: by

Прэзэнтацыя новай цэдэчкі Алеся Камоцкага пад назовам

"З БАЦЬКОЎСКАЙ КРУЖЭЛКІ".

Канцэртны зал МІНСК. Малая зала.

10 чэрвеня. За даведкай ды квіткамі можна зьвяртацца па тэл. +375-29-2-532-504 (камурка).

Прачытаць болей | Крыніца