Уступнае слова

Бясьпека як працэс.
Давер і надзейнасьць

  1. АБАРОНА НОСЬБІТАЎ ІНФАРМАЦЫІ
    І СРОДКАЎ КАМУНІКАЦЫЯЎ
  2. ВЫКЛІКІ І СЬЛЕДЗТВА
  3. БЯСЬПЕКА ПАМЯШКАНЬНЯ
  4. АБМЕЖАВАНЬНЕ ВОЛІ І ЗАТРЫМАНЬНЕ
  5. ПРАВАКАЦЫІ

МАЛЫ КАНСЬПІРАТАР


4. АБМЕЖАВАНЬНЕ ВОЛІ І ЗАТРЫМАНЬНЕ

Адміністрацыйнае і крымінальнае затрыманьне

Адмiнiстрацыйнае затрыманьне належыць адрозьнiваць ад затрыманьня крымiнальнага - больш жорсткага вiду прававога ўзьдзеяньня. Парадак затрыманьня вызначаецца тым, у чым падазраецца чалавек: у зьдзяйсьненьні адміністра цыйнага правапарушэньня ці ў зьдзяйсьненьні злачынства. У залежнасьці ад гэтага адрозьніваецца тэрмін, сутнасьць і працэсуальны парадак затрыманьня, а таксама аб'ём працэсуальных правоў затрыманага. Калі вашае затрыманьне зьвязанае з крымінальнай справай - не давайце паказаньняў і тлумачэньняў, адмаўляйцеся ад допыту і з моманту затрыманьня патрабуйце даць вам адваката.

Таксама трэба адрозьніваць паняцьці адміністрацыйнага і крымінальнага арышту. Адміністрацыйны арышт - від адміністрацыйнага спагнаньня за зьдзяйсьненьне адміністрацыйнага правапарушэньня. Ён можа цягнуцца да 15 ночаў і прызначаецца судзьдзёй у адміністрацыйным працэсе. Крымінальны арышт накладаецца судзьдзёй за зьдзяйсьненьне злачынства і можа цягнуцца да 6 месяцаў.

Крымінальнае затрыманьне - што трэба ведаць

Хто можа быць затрыманы? Артыкул 107 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу гаворыць:

«Задержание состоит в фактическом задержании лица, доставлении его в орган уголовного пресьледования и в кратковременном содержании под стражей в местах и условиях, определенных законом. Задержание может быть применено только:

- к лицу, подозреваемому в совершении преступления, за которое может быть назначено наказание в виде лишения свободы, направления в дисциплинарную воинскую часть или ареста;

- к обвиняемому для предъявления обвинения либо в случае нарушения условий примененной к нему меры пресечения;

- к осужденному, в отношении которого имеется представление уполномочен ного на то органа об отмене приговора, определения, постановления суда об условном неприменении наказания, отсрочки исполнения наказания или условно-досроч ном освобождении от отбывания наказания».

Гэта азначае, што затрымліваць можна толькі тых людзей, адносна якіх існуе абгрунтаванае меркаваньне, што яны ўчынілі злачынства.

Артыкул 108 КпК гаворыць: «Лицо, подозреваемое в совершении преступления, может быть задержано действующим в пределах своей компетенции органом уголовного преследования при наличии любого из следующих оснований:

  1. если лицо застигнуто при совершении предусмотренного уголовным законом общественно опасного деяния или непосредственно после его совершения;
  2. если очевидцы происшествия, в том числе и лицо, пострадавшее от преступления, прямо укажут на данное лицо как на совершившее предусмотренное уголовным законом обществен но опасное деяние или захватят его в порядке, предусмотренном статьей 109 настоящего Кодекса;
  3. если на этом лице, при нем, на его одежде или других используемых им вещах, в его жилище, иных используемых им помещениях, на рабочем месте или транспортном средстве обнаружены явные следы, указывающие на его причастность к совершению предусмотренного уголовным законом общественно опасного деяния;
  4. если имеются другие достаточные основания подозревать в совершении преступления лицо при условии, что оно пыталось скрыться с места преступления или от органа уголовного преследования, или не имеет постоянного места жительства, или проживает в другой местности, или не установлена его личность». Ніякія іншыя абставіны, акрамя пералічаных у артыкуле 108, ня могуць служыць падставай для затрыманьня.

Але гэта толькі тэорыя. Сучасная практыка паказвае, што сьледчыя органы занадта часта разумеюць зьмест гэтага артыкулу ў выгадным для сябе сьвятле. У выніку кожны грамадзянін краіны можа ў любы момант быць затрыманы на 72 гадзіны без указаньня прычыны. Вядома, што той, хто пасядзіць пад арыштам, становіцца больш падатлівым і яго лягчэй будзе зламіць. Арыштаванаму супрацоўнікі службы бясьпекі даюць зразумець, што ён знаходзіцца за крок ад месца пазбаўлень ня волі на больш працяглы тэрмін і што ад яго пазыцыі залежыць, ці атрымае ён санкцыю пракуратуры. Як правіла, кожнае праяўленьне нашай слабасьці, нашай падатлівасьці сустракаецца з рэакцыяй сьледчых. Калі пачнём гаварыць, можам быць вызваленыя з-пад арышту раней за сканчэньне 72 гадзін. Пытаньне пра вызвалень не можа вырашаць сьледчы, які карыстаецца тым, што ўсё знаходзіцца ў яго руках. Аднак гэта цягнецца толькі трое сутак.

Згодна з заканадаўствам, затрыманаму павінны быць растлумачаныя прычыны затрыманьня. Часам у якасьці прычыны называюць зьнешняе падабенства зь небясьпечным злачынцам, часам - «мне загадана» (звычайны міліцыянэр у мундзіры), часам - «ня будзь такім цікаўным, а то дам па мордзе» і г. д. Пасьля выхаду патрэбна як мага хутчэй напісаць скаргу ў пракуратуру, якая, як на большасьць нашых лістоў, нічога не адкажа альбо адкажа, што «выкладзеныя вамі факты не знайшлі свайго пацьвярджэньня». Але важна, каб застаўся сьлед неправавых дзеяньняў.

У адпаведнасьці з артыкулам 110 КпК, тэрмінова пасьля дастаўкі затрыманага ў орган крымінальнага перасьледу службовай асобай, якая зьдзейсьніла фактычнае затрыманьне, складаецца пратакол, у якім пазначаюцца падставы, месца і час фактычнага затрыманьня (з указаньнем гадзін і хвілін), вынікі асабістага вобшуку, а таксама час складаньня пратаколу. Пратакол аб'яўляецца затрыманаму, пры гэтым тлумачацца яго правы. Орган дазнаньня, сьледчы, пракурор на працягу 3 гадзін з моманту дастаўкі затрыманага ў орган крымінальнага перасьледу прымаюць рашэньне аб затрыманьні (аб утрыманьні пад вартай або аб вызваленьні). Рашэньне афармляецца пастановаю і аб'яўляецца затрыманаму. Пра затрыманьне орган дазнаньня ці сьледчы абавязаны пісьмова паведаміць пракурору на працягу 24 гадзін з моманту вынясеньня пастановы аб затрыманьні.

Аб затрыманьні асобы і яе месцазнаходжаньня орган, які ажыцьцявіў затрымань не, абавязаны цягам12 гадзін з моманту фактычнага затрыманьня папярэдзіць каго-небудзь з паўналетніх чальцоў яго сям'і ці сваякоў або даць магчымасьць паведаміць самому затрыманаму. Пра затрыманьне грамадзяніна замежнай дзяржавы орган, які зьдзейсьніў затрыманьне, абавязаны паведаміць у МЗС для паведамленьня амбасадзе ці консульству гэтай дзяржавы.

Органам, які прыняў рашэньне аб вызваленьні затрыманага, выдаецца даведка, у якой указваецца, кім ён быў затрыманы, падставы, месца і час затрыманьня; матывы і час вызваленьня. Вызваленая асоба ня можа быць ізноў затрыманай па тым самым падазрэньні.

Тэрміны затрыманьня. У адпаведнасьці з артыкулам 108 КпК, калі асоба затрыманая па падазрэньні ўва ўчыненьні злачынства, пытаньне пра ўзбуджэньне крымінальнай справы павінна быць вырашанае за 12 гадзін з моманту фізычнага затрыманьня. У выпадку адмовы ад узбуджэньня крымінальнай справы ці адсутнасьці рашэньня аб узбуджэньні крымінальнай справы, затрыманы павінен быць вызвалены. Калі крымінальная справа ўзбуджана ў пазначаны тэрмін, то затрыманьне па падазрэньні ўва ўчыненьні злачынства ня можа цягнуцца звыш за 72 гадзіны з моманту фактычнага затрыманьня (уключаючы тэрмін у 12 гадзін на ўзбуджэньне крымінальнай справы), пасьля якіх затрыманы павінен быць вызвалены з-пад варты або адносна яго павінна ўжывацца мера стрыманьня.

Некаторыя правы падазронага пры затрыманьні (арт. 41 КпК):

Абскарджаньне незаконнага затрыманьня. У адпаведнасьці з артыкулам 143 КпК, скарга на затрыманьне падаецца ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Гэты орган абавязаны на працягу 24 гадзін з моманту атрыманьня скаргі накіраваць яе ў суд. Судовая праверка законнасьці затрыманьня праводзіцца судзьдзёй у тэрмін не больш за 24 гадзіны з часу паступленьня скаргі.

Такім чынам, падсумаваўшы выкладзенае, можна зрабіць некаторыя падставо выя рэкамэндацыі асобе, якая апынулася ў становішчы затрыманага і была дастаўленая ў міліцэйскі пастарунак:

  1. Выберыце сабе пазыцыю па справе і дакладна яе прытрымлівайцеся. Вызначцеся, што вы прызнаяце і што адмаўляеце. Вызначцеся, ці будзеце вы даваць будзь-якія сьведчаньні да кансультацыі адваката.
  2. У любым выпадку папрасіце міліцыянтаў, якія вас затрымалі, адрэкамэнда вацца, назваць свае прозьвішчы і пасады. Папрасіце пісьмовыя прылады і запішыце атрыманыя зьвесткі.
  3. Неадкладна ўдакладніце ваш статус (адміністрацыйна затрыманы альбо крымінальна затрыманы, сьведка, пацярпелы, падазроны, абвінавачаны) і падставы, на якіх вас затрымалі. Папрасіце паказаць вам тэкст адпаведнага артыкулу. Патрабуйце, каб пратакол затрыманьня быў складзены як мага раней. Калі пытаньне высьвятленьня вашага статусу зацягваецца - адмаўляйцеся ад будзь-якога супрацоўніцтва зь міліцыянтамі.
  4. Патрабуйце, каб вас азнаёмілі з вашымі правамі ў пісьмовай форме. Калі нешта з вашых правоў вам не зразумела, патрабуйце дадатковых тлумачэньняў. Калі вам «забыліся» назваць права не даваць сьведчаньняў супраць сябе альбо права мець абаронцу - гэта вельмі кепская прыкмета. У гэтым выпадку тым больш варта ўстрымацца ад дачы сьведчаньняў і патрабаваць кансультацыі адваката.
  5. Уважліва азнаёмцеся з тэкстам пратаколу, у прыватнасьці, уважліва паглядзіце на падставы затрыманьня (звычайна на тыпавым блянку падкрэсьліваецца нейкая падстава). Пераканайцеся, што ў пратаколе пастаўлены час фактычнага затрыманьня, а ня толькі час складаньня пратаколу. Усе свае заўвагі запісвайце ў пратакол. Калі вы ўжо напісалі нейкія заявы альбо скаргі - зрабіце пра гэта спасылку.
  6. Незалежна ад таго, затрыманыя вы ў адміністрацыйным альбо ў крыміналь ным парадку, патрабуйце, каб вашым сваякам неадкладна паведамілі пра факт вашага затрыманьня і пра вашае месцазнаходжаньня. Міліцыянты абавязаныя гэта зрабіць.
  7. Патрабуйце адваката. Калі вы ня маеце свайго адваката, патрабуйце кансультацыю ў дзяжурнага адваката. Лепей не даваць тлумачэньняў да сустрэчы з адвакатам, нават калі вы лічыце сябе абсалютна невінаватым. Калі ж вы сапраўды зьдзейсьнілі злачынства - асьцярожна размаўляйце зь дзяжурным адвакатам (ён можа быць падасланы). Важнае правіла: ніколі не пішыце добраахвотную адмову ад адваката.
  8. Калі вы маеце прычыны супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі - будзьце чэсныя, але не ідзіце ў іх на повадзе. Уважліва чытайце ўсе пратаколы. Калі маюцца нейкія недакладнасьці - выпраўляйце іх, нават калі яны на першы погляд падаюцца неістотнымі. Паспрабуйце выгандляваць сабе нейкія льготы. У той жа час, не заключайце ўгодаў кшталту «Я ўсіх выдам, а вы адпусьціце мяне дахаты» - гэта кепска адаб'еца ў будучым жыцьці.
  9. Калі вы ня маеце намеру супрацоўнічаць зь сьледзтвам, зрабіце наступную заяву: «Я невінаваты, ад дачы сьведчаньняў адмаўляюся да сустрэчы з адвакатам, тлумачэньні буду даваць толькі ў прысутнасьці адваката». Гэтая заява запісваецца ў пратакол. Чытайце ўсе пратаколы і дакумэнты, што ствараюцца міліцыянтамі, але ад падпісаньня можаце адмовіцца (часта падпісаныя з гарачкі быццам бы бяскрыўдныя пратаколы пасьля былі асноўным доказам абвінавачаньня). Калі вы ня можаце адэкватна ацаніць вартасьці пратаколу - адмоўцеся ад яго падпісаньня альбо зрабіце запіс: «З тэкстам пратаколу азнаёмлены, але цалкам нязгодны».

Як абскарджваць незаконныя дзеяньні ў крымінальным працэсе

Скарга на рашэньні і дзеяньні сьледчага адрасуецца раённаму пракурору. Скарга на рашэньні і дзеяньні пракуратуры накіроўваецца вышэйстаячаму пракурору, а на рашэньні і дзеяньні суду - у вышэйстаячы суд. Калі вы ня ведаеце, каму падаваць скаргу, - аднясіце яе таму, на каго вы скардзіцеся. Гэтая службовая асоба абавязаная на працягу 24 гадзінаў перадаць скаргу па прызначэньні.

Што можна абскарджваць? Усё: затрыманьне і заключэньне пад варту, асабісты дагляд і парушэньні, дапушчаныя пры ўсіх іншых сьледчых дзеяньнях, адмову аформіць пратакол і адмову ў магчымасьці прыкласьці да пратаколу тлумачэньні. Можна абскарджваць фальсыфікацыю вашых сьведчаньняў, псыхалягічны ціск з боку сьледчага і міліцыянтаў, мат, крык, пагрозы і шантаж. Можна напісаць скаргу на тое, што сьледчы паліў у вашай прысутнасьці, не адпускаў у прыбіральню, казаў грубыя жарты.

- Скарга можа быць і вуснай, аднак лепей - у пісьмовай форме. Абавязкова патрабуйце паведаміць пра вынікі разгляду вашай скаргі таксама ў пісьмовым выглядзе.

- Можна скарыстацца і «Кнігай заўвагаў і прапановаў» пракуратуры альбо сьледчага ўпраўленьня - туды можна пісаць скаргі таксама.

Адміністрацыйнае затрыманьне

Усё вышэй выкладзенае адносіцца да затрыманьня грамадзяніна ў рамках крымінальнага працэсу. Разам з тым існуе так званае адміністрацыйнае затрыманьне. У дадзены момант парадак прыцягненьня да адмiнiстрацыйнае адказнасьцi i азначэньнi ўсiх вiдаў адмiнiстрацыйных правапарушэньняў замацаваныя ў Кодэксе аб адмiнiстрацыйных правапарушэньнях (КаАп), што быў прыняты яшчэ за Саветамi, у 1984 годзе. Зразумела, што з таго часу вельмi зьмянiлiся i грамадзкiя адносiны, i прававая база, таму шмат па якiх пазыцыях гэты кодэкс зьяўляецца састарэлым.

У адпаведнасьці з артыкулам 239 КаАп у выпадках, прадугледжаных заканадаў ствам, у мэтах стрыманьня адміністрацыйных правапарушэньняў, калі вычарпаны іншыя меры ўзьдзеяньня; устанаўленьня асобы; складаньня пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні пры немагчымасьці складаньня яго на месцы, калі складаньне пратаколу зьяўляецца абавязковым; забесьпячэньня своечасовага і правільнага разгледжаньня справаў і выкананьня пастаноў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях дапускаецца адміністрацыйнае затрыманьне асобаў, асабісты дагляд, дагляд рэчаў і адабраньне рэчаў і дакумэнтаў.

Як правіла, удзельнікі палітычных акцыяў - мітынгаў, шэсьцяў, пікетаў, дэманстрацыяў - затрымліваюцца менавіта з спасылкаю на адпаведныя артыкулы адміністрацыйнага кодэксу. Да таго ж неканкрэтнасьць вышэйзгаданага артыкулу 239, наяўнасьць у ім фармулёвак тыпу «калі вычарпаныя іншыя меры ўзьдзеяньня», «пры немагчымасьці складаньня пратаколу на месцы» дазваляюць органам ужываць яго вельмі шырока, тлумачачы «размытыя» азначэньні ў сваю карысьць.

Далей згодна з артыкулам 240 КаАп аб адміністрацыйным затрыманьні павінен складацца пратакол, у якім указваюцца: дата і месца складаньня; пасада, прозьвішча, імя і імя па бацьку асобы, якая складае пратакол; інфармацыя пра асобу затрыманага; час, месца і падставы затрыманьня. Пратакол падпісваецца службовай асобай, якая яго складала, і затрыманым. У выпадку адмовы затрыманага ад падпісаньня пратаколу, у ім робіцца запіс пра гэта. На просьбу асобы, затрыманай за ўчыненьне адміністрацыйнага правапарушэньня, аб месцы яго знаходжаньня павінны быць папярэджаны яго сваякі, адміністрацыя па месцы працы ці навучаньня. Аб затрыманьні непаўналетняга абавязкова павінны быць папярэджаны яго бацькі ці асобы, якія іх замяняюць.

Хто мае права рабіць адміністрацыйнае затрыманьне? Згодна з артыкулам 241 КаАп адміністрацыйнае затрыманьне асобы, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэньне, можа адбывацца толькі органамі (службовымі асобамі), упаўнаважа нымі на тое заканадаўствам. У прыватнасьці, затрымліваць асобаў пры ўчыненьні таго ж злоснага непадпарадкаваньня законнаму распараджэньню ці патрабаваньню работніка міліцыі, народнага дружыньніка, а таксама ваеннаслужачага, пры парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў ці дэманстрацыяў маюць права толькі органы ўнутраных спраў (міліцыі), а не якія-небудзь невядомыя асобы ў цывільным або ахоўнікі прэзыдэнта.

Артыкул 242 КаАп кажа, што адміністрацыйнае затрыманьне асобы, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэньне, можа цягнуцца ня больш за тры гадзіны. У той самы час частка 3 згаданага артыкулу для палітычна актыўных грамадзян - асобаў, якія парушаюць парадак арганізацыі і правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў, разам зь некаторымі іншымі парушальнікамі - дробнымі хуліганамі, дробнымі спэкулянтамі - прадугледжвае магчымасьць затрыманьня да разгледжаньня справы судзьдзём. На практыцы атрымліваецца, што асоба, затрыманая, напрыклад, у суботу ці нядзелю, утрымліваецца ў якасьці адміністрацыйнага затрыманага да панядзелка, калі матэрыял можа быць разгледжаны ў працоўны дзень судзьдзём. Тэрмін адміністрацыйнага затрыманьня адлічаецца з моманту дастаўкі парушальніка для складаньня пратаколу. Гэты тэрмін надалей можа быць залічаны ў час адбываньня адміністрацыйнага арышту.

Адміністрацыйнай адказнасьці падлягаюць асобы, якія дасягнулі 16 гадоў. Гэта ня значыць, што міліцыя ня можа затрымліваць асобаў малодшага ўзросту пры зьдзяйсьненьні імі адміністрацыйных правапарушэньняў, але гэтая працэдура ня можа быць, уласна кажучы, вызначаная як адміністрацыйнае затрыманьне ў поўным сэнсе гэтага слова. Калі міліцыя даставіла ў пастарунак асобаў, малодшых за 16 гадоў, яны павінны быць перададзеныя бацькам.

Такім чынам, адміністрацыйнаму затрыманьню падлягаюць толькі тыя грамадзяне, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня ці ня маюць пасьведчаньня асобы. На практыцы нават пасьля паказу пашпарта і пры адсутнасьці прыкметаў правапарушэньня міліцыя можа палічыць, што пашпарт выглядае як падробны, і затрымаць вас дзеля высьвятленьня асобы. Такая практыка зьяўляецца незаконнай, паколькі супярэчыць закону «Аб мiлiцыi» i дазваляе службовым асобам беспадстаўна затрымліваць усіх, каго яны захочуць затрымаць. Таму па такіх выпадках абавязкова трэба пісаць скаргі ў пракуратуру, у суд.

Важны момант: затрыманы павінен разумець, што яго затрымлівае тая асоба, якая мае на гэта права. Таму абавязкова трэба патрабаваць ад міліцыянтаў, каб яны адрэкамэндаваліся па форме, гэта значыць назвалі сваё імя, прозьвішча і званьне - потым гэтыя дадзеныя могуць спатрэбіцца затрыманаму пры напісаньні скаргі. Да таго ж, міліцыянты зазвычай не адважваюцца на відавочна проціпраўныя дзеяньні ці збіцьцё затрыманага, калі затрыманы ведае іх прозьвішчы ды можа напісаць на іх скаргу. Асоба, якую затрымліваюць, таксама мае права патрабаваць паказу службовага пасьведчаньня, калі затрыманьне робіць супрацоўнік у цывільным. Міліцыя мае права затрымліваць за дробнае хуліганства, парушэньне парадку арганізацыі масавых акцыяў, за непадпарадкаваньне патрабаваньню супрацоўніка міліцыі і за іншыя правапарушэньні, пералічаныя ў пункце 1 артыкулу 241 КаАп. Таксама маюць права затрымліваць за асобныя правапарушэньні супрацоўнікі КДБ, памежных войскаў, мытні, ваенізаванай аховы. Але трэба асобна адзначыць, што большасьць органаў, якія маюць права складаць пратаколы і разглядаць адміністрацыйныя справы, па сутнасьці ня маюць права затрымліваць правапарушальнікаў (напрыклад, супрацоўнікі дзяржаўнага газавага нагляду, падатковых органаў, санітарнай інспэкцыі, прадпрыемстваў і арганізацыяў, судзьдзі). Аднак далей мы будзем казаць пра затрыманьне супрацоўнікамі міліцыі, паколькі міліцыянтам дадзеныя найбольш шырокія паўнамоцтвы ў сфэры адміністрацыйнага затрыманьня ў мэтах аховы грамадзкага парадку.

Міліцыянты абавязаны растлумачыць затрыманаму матывы затрыманьня. На жаль, гэтая норма трактуецца нашымі судамі такім чынам, што часам міліцыянт можа сказаць затрыманаму: «Вы затрыманыя за правапарушэньне», - і гэтага будзе дастаткова. У кожным выпадку, пры затрыманьні трэба патрабаваць ад міліцыянтаў, каб яны растлумачылі, за што вас затрымліваюць.

пры затрыманьні, у адпаведнасьці з артыкулам 243 КаАп, супрацоўнікі міліцыі і некаторых іншых органаў маюць права правесьці асабісты дагляд затрыманага і дагляд ягоных рэчаў, багажу. Асабісты дагляд робяць асобы таго ж полу ў прысутнасьці двух панятых адпаведнага полу - запрашэньне панятых на дагляд адмiнiстрацыйна затрыманага зьяўляецца ў Беларусi выключэньнем. Часьцей за ўсё апошняе патрабаваньне закону беспадстаўна ігнаруецца - такія выпадкі трэба адлюстроўваць у пратаколе дагляду, што робіць сам дагляд і яго вынікі незаконнымі. Часта міліцыянты запрашаюць панятымі іншых міліцыянтаў альбо затрыманых грамадзянаў - але ў іх можа быць зацікаўленасьць у вашай справе, таму ім трэба заяўляць адвод. Папрасіце панятых адрэкамэндавацца і азнаёмцеся зь іх пашпартнымі дадзенымі. Калі ў якасьці панятых запрашаюцца затрыманыя, пашпартоў у іх хутчэй за ўсё ня будзе - на гэтай падставе можна заявіць адвод, таксама як заяўляецца адвод панятым - не грамадзянам Беларусі і панятым у нецьвярозым стане.

Можна зрабіць заяву пра тое, што вы згодныя на дагляд толькі ў прысутнасьці адваката - хутчэй за ўсё, дагляду вас усё ж такі падвергнуць, аднак гэткае хадайніцтва можа сьведчыць на вашу карысьць. Дагляд рэчаў павінен па магчымасьці адбывацца ў прысутнасьці іх уладальніка, акрамя выпадкаў, якія ня церпяць адкладаньня. Аб даглядзе складаецца асобны пратакол альбо робіцца адпаведны запіс у пратаколе затрыманьня ці ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэньні. Міліцыянты вельмі часта не адлюстроўваюць факт асабістага дагляду затрыманага ў пратаколах, хоць сам дагляд робiцца ў 90 адсотках выпадкаў. Артыкул 244 КаАп дазваляе службовым асобам рабіць адабраньне рэчаў, якія зьяўляюцца сродкам зьдзяйсьненьня правапару шэньня альбо непасрэдным аб'ектам правапарушэньня. Аб гэтым складаецца пратакол альбо робіцца адпаведны запіс у іншых пратаколах.

Калі нейкія рэчы (сумка, палітон і інш.) вы хоць на хвіліну пакінулі па-за полем зроку, абавязкова зьвярніце на гэта ўвагу панятых і папрасіце адзначыць у пратаколе: «Да моманту правядзеньня агляду мой заплечнік знаходзіўся па-за полем майго зроку на працягу 1 хвіліны». Калі падчас агляду вы пабачылі незнаёмыя для вас прадметы (нават на першы погляд бяскрыўдныя) - ні ў якім разе не дакранайцеся да гэтых рэчаў.

Асобны артыкул КаАп рэгулюе затрыманьне і прымусовае адбуксаваньне транспартнага сродку зь месца зьдзяйсьненьня адміністрацыйнага правапарушэньня на стаянку, што ахоўваецца, - артыкул 244-1. Таксама мiлiцыi дадзена права на дагляд аўтатранспартнага сродку - пра гэта складаецца асобны пратакол. Калi чалавек падазраецца ў кіраваньнi аўтамабiлем у стане алькагольнага ап'яненьня, супрацоўнiкi ДАI маюць права правесьцi мэдыцынскі агляд цi адабраць у правапарушальнiка правы кiроўцы.

Галоўнае правіла паводзінаў пры затрыманьні - трымаць сябе ветліва і карэктна . Калі затрыманы пачне аказваць супраціў - гэта стане падставай для выкарыстаньня спэцсродкаў (кайданкі, дубінкі, фізычнае ўзьдзеяньне) і прыцягненьня да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасьці за супраціў ці непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Таму калі вы адчуваеце сябе невінаватым - лепей не супраціўляцца, а ветліва даведацца, хто вас затрымлівае (найлепей запісаць прозьвішча і пасаду), папрасіць растлумачыць вам падставы затрыманьня і вашыя правы як затрыманай асобы. Калі вы маеце пры сабе забароненыя рэчы - паспрабуйце незаўважна іх выкінуць.

Пры дастаўцы ў пастарунак уважліва сачыце, каб вам не падкінулі нічога ў кішэні альбо ў заплечнік.

Калі вы лічыце, што пры вашым затрыманьні былі парушаны нормы закону - можаце скарыстаць законныя тры гадзіны для напісаньня скаргі старшыні РУУС, пракурору, у суд (скарга на незаконныя дзеяньні супрацоўніка міліцыі).

Што рабіць, калі патрабуюць паказаць дакумэнты

«Лейтэнант Крываручка, вашы дакумэнцікі!»

перш за ўсё трэба пераканацца, што перад вамі супрацоўнікі міліцыі - папрасіце іх паказаць дакумэнты. Калі гэта не супрацоўнікі міліцыі, а нейкая пазаведамасная ахова ці нейкі звычайны чыноўнік - вы маеце права не падпарадкоўвацца і не паказваць свае дакумэнты. Не саромцеся перапісаць дадзеныя з пасьведчаньняў міліцыянтаў, што вас затрымліваюць. Цяпер міліцыянты звычайна маюць нешта накшталт бэджа на грудзях, таму гэта можна зрабіць прасьцей, чым раней. Надалей гэтыя зьвесткі могуць вам спатрэбіцца, у тым ліку - для абскарджаньня.

Часьцей за ўсё пасьля паказу пашпарта з прапіскай у тым жа горадзе цікаўнасьць міліцыянтаў да вас зьнікне. У скрайнім выпадку папросяць расхінуць палітон і адчыніць сумку - ня болей. Калі ж вы прапісаныя ў іншым горадзе, то міліцыянты пацікавяцца мэтай візыту ў гэты горад. Тут можна адмовіцца даваць інфармацыю, а можна прывесьці нейкую простую падставу (да сваякоў, турызм, бізнэс і г. д.). Ува ўсякім разе, гэта ня можа быць падставай для вашага затрыманьня: асоба вашая ўстаноўленая, аніякіх адміністрацыйных правапарушэньняў вы ня зьдзейсьнілі.

Аднак нават калі вы маеце пры сабе пашпарт і паказалі яго на патрабаваньне міліцыянта, ня думайце, што гэта ўратуе вас ад затрыманьня для «высьвятленьня асобы», бо мянты могуць раптам знайсьці на вашым пашпарце сьляды падробкі. Гэтыя сьляды зьнікнуць толькі пасьля таго, як вас даставяць у мянтоўку і пратрымаюць там тры гадзіны - аднак пасьля гэтага ў іх могуць зьявіцца да вас некаторыя іншыя прэтэнзіі (абвінавацяць у знаходжаньні ў нецьвярозым стане, падкінуць вам наркотыкі ці інш.). Таму, калі міліцыянт, трымаючы ў руках ваш пашпарт (і не аддаючы яго вам!), кажа, што вы затрыманыя, вы павінны спытаць падставы для затрыманьня. Калі вас абвінавачваюць у правапарушэньні альбо ў злачынстве - вам трэба падпарадкавацца. Калі ж міліцыянт кажа: «Я затрымліваю вас для высьвятленьня асобы», - адзначце, што ў яго ў руках галоўны дакумэнт, які пацьвярджае вашую асобу як грамадзяніна Беларусі, і адзначце, што вы будзеце пісаць скаргу на неабгрунтаванае затрыманьне. Часьцяком на гэтым размовы пра пастарунак заканчваюц ца. Аднак калі мент настойвае - трэба падпарадкавацца, не аказваць супраціву і не даваць падставаў для выкарыстаньня супраць вас спэцыяльных сродкаў і фізычнай сілы.

Калі вас абвінавачваюць у знаходжаньні ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане - патрабуйце правядзеньня мэдычнага агляду.

Так што заўжды існуе імавернасьць, што пасьля праверкі вашага пашпарта вам скажуць: «пройдёмте», - і вы апынецеся ў становішчы адміністрацыйна затрымана га. Калі пры гэтым вы не адзін, то найлепей перадаць калегу ўсе свае каштоўныя рэчы, грошы і г. д. Затым, даведаўшыся, куды вас павядуць, папрасіце знаёмага пайсьці з вамі альбо зьвязацца з вашымі сваякамі, а яшчэ лепей, калі вы адчуваеце небясьпеку, - адразу пашукаць адваката.

У мянтоўке варта пачынаць з складаньня скаргі на ўжо вядомага вам міліцыянта на неабгрунтаванае затрыманьне.

Што рабіць у пастарунку
пры адміністрацыйным затрыманьні

пасьля дастаўкі затрыманага ў пастарунак міліцыянты абавязаныя неадкладна прыступіць да складаньня пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні, пратаколу аб затрыманьні і іншых прадугледжаных заканадаўствам пратаколаў.

Супрацоўнікі міліцыі на патрабаваньне затрыманага абавязаныя паведаміць ягоным родным пра яго месцазнаходжаньня (ч. 2 арт. 240), але звычайна яны гэтага ня робяць. Справа ў тым, што затрыманыя звычайна патрабуюць даць ім патэлефана ваць дадому, але такога права закон ім не дае. Да таго ж міліцыянты не абавязаныя з уласнай ініцыятывы тэлефанаваць родным затрыманага - неабходна патрабаваньне самога затрыманага. А затрыманы, ня ведаючы пра гэтую акалічнасьць, ня ведаючы сваіх правоў, ня можа сфармуляваць сваё патрабаваньне дакладным чынам. Гэты прыклад паказвае, наколькі важна для затрыманага ведаць свае правы. І закон патрабуе ад міліцыянтаў, каб яны яму гэтыя правы растлумачылі, у прыватнасьці паведамілі пра зьмест артыкулу 247 КаАп «правы і абавязкі асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйнае адказнасьці».

У выпадку затрыманьня непаўналетняга (асобы, малодшай за 18 гадоў) бацькі абавязкова паведамляюцца неадкладна. Непаўналетніх вызваляюць праз 3 гадзіны, перадаюць іх бацькам - празь іх мажліва накіраваць на волю паведамленьне, замовіць адваката. Асобы ад 16 да 18 гадоў таксама вызваляюцца, але гэта не пазбаўляе іх ад прыцягненьня да адміністрацыйнае адказнасьці - іх справы разглядаюцца камісіяй па справах непаўналетніх пры мясцовых органах выканаўчае ўлады.

Калi вы - правапарушальнiк, памятайце, што ўсё, што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас. Вы маеце права зусiм адмовіцца ад дачы тлумачэнь няў. Калі вас прымушаюць пісаць нейкія «тлумачальныя» - вы маеце права ад гэтага адмовіцца і ўвогуле нічога не тлумачыць. Будзьце гатовыя да брудных дзеяньняў i шантажу з боку міліцыянтаў. Часьцяком яны выкарыстоўваюць падман - абяцаюць адпусьціць у абмен на дачу сьведчаньняў. Будзьце пільныя, улічвайце магчымасьць правакацыяў з боку міліцыянтаў: яны могуць падкінуць зброю, патроны, наркотыкі альбо фальшывыя грошы.

Калі вас абвінавачваюць у тым, што вы знаходзіцеся ў нецьвярозым стане, - патрабуйце мэдычнага агляду.

Калі ў вас адбіраюць мабільны тэлефон - абавязкова адключайце яго.

падчас знаходжаньня ў пастарунку (а таксама і пазьней - у месцы ўтрыманьня падчас адміністрацыйнага арышту) вы можаце сутыкнуцца з «калегамі» - людзьмі, якія таксама апынуліся ў складанай сытуацыі, просяць падтрымкі, парады, спачуваньня, цікавяцца вашай справай... Ім можна спачуваць, але ня варта казаць ім таго, што вы палічылі непатрэбным казаць міліцыянтам.

Запамінайце альбо запісвайце прозьвішчы і пасады людзей, зь якімі вы размаўляеце ў пастарунку, нумары кабінэтаў. Калі вас пакідаюць аднаго ў пакоі на працяглы час - ня думайце, што да вас страчаная цікавасьць: «забыць» пра чалавека на час адміністрацыйнага затрыманьня - сродак псыхалягічнага ціску перад складаньнем пратаколу.

У пратаколе затрыманьня мусяць быць пазначаныя: дата і месца напісаньня, пасада і прозьвішча асобы, што складае пратакол, час, месца і падставы затрыманьня, зьвесткі аб правапарушальніку. пратакол падпісваецца тым, хто яго складаў, і даецца на подпіс затрыманаму.

пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні - галоўны дакумэнт у адміністрацыйным працэсе, бо менавіта ён будзе разглядацца органам, упаўнаважаным разглядаць адміністрацыйную справу і выносіць рашэньне аб вінаватасьці альбо невінаватасьці правапарушальніка. Таму яго таксама трэба чытаць вельмі ўважліва. Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на графу «падстава затрыманьня», прозьвішчы сьведкаў і міліцыянтаў, назву i нумар артыкулу КаАп цi назву iншага нарматыўнага акту, на якi робiцца спасылка. На жаль, беларускае заканадаўства не дае правапарушаль ніку адназначнага права атрымаць копію пратаколу, але ніхто ня можа вам забараніць чытаць яго марудна, запамінаць, рабіць выпіскі. У пратаколе ёсьць асобная графа, у якой правапарушальнік можа выкласьці свае заўвагі. Калі яе не хапае для вашых тлумачэньняў - пішыце на асобным аркушы, але абавязкова трэба адзначыць у пратаколе, што вашыя тлумачэньні маюць працяг у дадатку. Ні ў якім разе ня варта пагаджацца на прапановы міліцыянтаў выкласьці свае заўвагі ў асобнай заяве - яна можа «згубіцца». Калі вы ведаеце сьведкаў, якія могуць даць зьвесткі на вашую карысьць, - варта пазначыць і іх імёны. Яшчэ пажадана пасьля заканчэньня сваіх тлумачэньняў перакрэсьліць радкі, якія засталіся, каб не было магчымасьці туды нешта дапісаць. Усе надпiсы трэба, натуральна, рабiць не алоўкам, а асадкай.

пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складаецца пасьля пратаколу затрыманьня і павінен адлюстроўваць, згодна з артыкулам 235 КаАп: час і месца напісаньня, пасаду і прозьвішча асобы, якая склала пратакол, зьвесткі пра асобу правапарушальніка, час, месца і сутнасьць правапарушэньня, нарматыўны акт, які прадугледжвае адказнасьць за гэтае правапарушэньне, прозьвішчы і адрасы сьведкаў і пацярпелых, калі яны ёсьць, тлумачэньні правапарушальніка. Могуць запісвацца і іншыя зьвесткі, у тым ліку іх можа запісваць і сам правапарушальнік. Пастанова пленуму Вярхоўнага Суду ¹ 1 ад 25 сакавіка 1999 г. «Аб практыке выкарыстаньня судамi заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасьць па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэньнях» адзначае, што нядбайна складзеныя пратаколы (у якіх ня ўказаны зьвесткі аб часе i сутнасьцi адмiнiстрацыйнага правапарушэнь ня, нарматыўны акт, якi прадугледжвае адказнасьць за яго, альбо калi пратакол складзены неўпаўнаважанай асобай цi калi грамадзянiну не растлумачаныя ягоныя правы i абавязкi, прадугледжаныя артыкулам 247 КаАп) ня могуць быць падставай для прыцягненьня да адміністрацыйнае адказнасьці - іх належыць скіраваць на дапрацоўку.

Таму часам бывае выгадным, заўважыўшы нейкія хібы ў пратаколе, не рабіць на гэта заўвагаў адразу пры складаньні пратаколу, а выказаць іх на судзе - i гэта будзе важкiм аргумэнтам на вашую карысьць. Судзьдзя накіруе пратакол назад у пастарунак на дапрацоўку, але час дапрацоўкі пратаколу не прыпыняе тэрміну даўнасьці прыцягненьня да адміністрацыйнае адказнасьці. Гэта азначае, што, пакуль міліцыя выпраўляе пратакол, два месяцы, адведзеныя для вашага асуджэньня, ідуць, i міліцыя можа проста не пасьпець зрабіць усё як сьлед. Але калi вы хочаце скарыстацца такiм прыёмам, абавязкова выкажыце сваю нязгоду з пратаколам у графе «тлумачэньнi». Запiшыце: «З пратаколам няз годны», але не ўдакладняйце, з чым менавiта вы ня згодныя.

пасьля таго як правапарушальнiк азнаёмiцца з пратаколам, яму прапануюць яго падпiсаць. Часам можна пачуць словы пра тое, што пратаколу, зь якiм правапарушальнiк ня згодны, падпiсваць ня варта - маўляў, тым самым асоба прызнае сябе вiнаватай. На наш погляд, падпiсаньне пратаколу - гэта важная гарантыя выкананьня правоў асобы, якая прыцягваецца да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi. Калi чалавек адмаўляецца падпiсаць, напрыклад, пратакол аб затрыманьнi - яго фактычна можна затрымлiваць бясконца, проста перапiсваючы пратакол i зьмяняючы там час затрыманьня. А вось калi пратакол падпiсаны, зрабiць такое будзе цяжэй. Таму нават калi вы абсалютна ня згодныя зь зьместам пратаколу - выкажыце сваю нязгоду ў самiм пратаколе, растлумачце матывы адмовы ад падпісаньня пратаколу, напiшыце: «Вiнаватым сябе не лiчу, ад падпiсаньня пратаколу адмаўляюся». Дарэчы, працэдура адмовы ад падпiсаньня пратаколу патрабуе, каб мiлiцыянты выклiкалi панятых i зафiксавалi гэты факт асобным запiсам у пратаколе - гэта заўжды патрабуе некаторага часу i дадатковых клопатаў. Таму міліцыянты пагражаюць затрыманым, кажуць, што яны абавязаныя падпісаць пратакол. Але адмова ад падпісаньня пратаколу - права кожнага затрыманага.

Калі вы хвалюецеся і ня можаце адэкватна ацаніць вартасьці пратаколу, ня ведаеце, ці правільна ён складзены, таксама можна зрабіць запіс: «З пратаколам цалкам нязгодны»,- і толькі пасьля падпісаць яго.

Сачыце за тым, каб пратакол адлюстроўваў дзеяньні міліцыі. Напрыклад, калі ў пратаколе ёсьць запіс «правапарушальніку растлумачаны ягоныя правы і абавязкі ў адпаведнасьцi з арыкулам 247 КаАп» - так і павінна быць зроблена на самай справе. Калi вас зьбiвалi цi рабiлi вам асабiсты дагляд - запiшыце пра гэта ў пратаколе.

Затрыманы мае права азнаёміцца з матэрыяламі справы, у тым ліку зь відэаматэ рыяламі, і даць адносна іх пісьмовыя тлумачэньні, прыводзіць доказы, хадайнічаць аб выкліканьні сьведкаў - пра гэта лепей указаць у пратаколе. Але вы можаце ўсё гэта рабiць i непасрэдна падчас суду.

На практыцы падчас масавых палiтычных акцыяў i, адпаведна, масавых затрымань няў часьцей за ўсё затрыманьні ажыцьцяўляюцца шляхам «хапуна». У гэтым выпадку ў РУУС пачынае працаваць «канвэер»: адзін затрымлівае, другі піша рапарт, трэці піша пратакол затрыманьня, чацьвёрты - пратакол аб правапарушэньні. Тут значна ўзрастае імавернасьць памылак, і гэтым трэба карыстацца - сачыце за недакладнасьцямі ў дакумэнтах, якiя складаюць мiлiцыянты. Гэта потым можа вам спатрэбiцца падчас суду.

Калі ў вас забралі рэчы, дакумэнты, грошы - патрабуйце складаньня пратаколу адабраньня альбо адлюстраваньня факту адабраньня ў пратаколе затрыманьня. Копія акту адабраньня павінна быць выдадзеная правапарушальніку. Як мы ўжо адзначалi вышэй, менавiта пры афармленьнi гэтай працэдуры мiлiцыянты дапускаюць болей за ўсё парушэньняў закону. Сачыце за тым, каб забраныя рэчы апісваліся дакладна i падрабязна, напрыклад, каб у купюраў указваўся намінал і нумар - гэта важна, паколькi нiякi рэчавы доказ не зьнiкае ў мiлiцыi так часта, як грошы. Аднак, на наш погляд, міліцыя ўвогуле ня мае права адбіраць у людзей іх прыватныя рэчы, паколькі КаАп дазваляе адабраньне толькі тых рэчаў, якія зьяўляюцца сродкам зьдзяйсьненьня правапарушэньня альбо непасрэдным аб'ектам правапарушэнь ня. Хіба ж можна аднесьці да гэткіх аб'ектаў асадкі, гадзіньнікі, нататнікі, грошы?

Артыкул 242 КаАп дазваляе ўтрымліваць людзей і болей за 3 гадзіны - за парушэньне парадку правядзеньня мітынгаў, дробнае хуліганства i iншыя правапарушэньнi, за якiя ў якасьцi меры адмiнiстрацыйнага спагнаньня прадуглед жаны адмiнiстрацыйны арышт, - да разгляду справы ў судзе, але ня больш за 3 дні. У гэтым выпадку вас могуць перавесьці з памяшканьня для затрыманых у спэцпрыёмнiк-разьмеркавальнік (у Менску - на вул. Акрэсьціна). Такiм чынам, калi вас затрымалi ў пятнiцу - будуць трымаць да панядзелка, паколькi ў суботу i нядзелю суд не працуе. Фактычна пытаньне пра тое, адпускаць цi не канкрэтнага чалавека да разгляду справы судом, вырашаецца начальнiкам аддзелу мiлiцыi, якi накiроўвае «адмiнiстрацыйны матэрыял» таму органу, якi павiнен яго разглядаць.

Усе факты парушэньняў падчас складаньня пратаколу, дагляду і адабраньнярэчаў можна абскарджваць старшыні РУУС, пракурору,
у суд. Калi падчас затрыманьня цi падчас знаходжаньня ў пастарунку вас зьбiвалi i вы атрымалi пашкоджаньнi - зафiксуйце iх, вазьмiце даведку ў блiжэйшай мэдычнай установе. Памятайце, што калi вам зрабiлася кепска - мiлiцыянты абавязаныя выклiкаць «хуткую дапамогу».

Што рабіць пры разглядзе адміністрацыйнай справы

Справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях разглядае альбо суд ніжэйшага ўзроўню (у раённых судах звычайна ёсьць два ці тры судзьдзі па адміністрацыйных справах і выканаўчай вытворчасьці), альбо іншыя органы, пералічаныя ў разьдзеле 6 КаАп: адміністрацыйныя камісіі пры выканаўчых камітэтах і яшчэ каля 50 відаў дзяржаўных органаў і іх службовых асобаў. Звычайна справа разглядаецца па месцы зьдзяйсьненьня правапарушэньня.

пастанова аб прыцягненьні да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi можа быць вынесена судом ці іншым органам толькі на працягу двух месяцаў з моманту зьдзяйсьненьня правапарушэньня. Але памятайце, што гэты тэрмiн дадзены заканадаўствам на ўсе стадыi адмiнiстрацыйнага працэсу. Таму вас могуць выклікаць у суд на працягу 2 месяцаў нават тады, калi вас не затрымлiвалi, не складалi анiякiх пратаколаў i ўвогуле, здавалася б, нiхто не падазраваў вас у зьдзяйсьненьнi правапарушэньня.

Справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэньнях слухаюцца адкрыта - гэта значыць у судзе ці любым іншым органе мае права прысутнічаць любы грамадзянін. На практыцы судзьдзя пытаецца ў прысутных: «хто вы?» Няхай вашыя знаёмыя адказваюць, што яны - публiка. На суд абавязкова трэба запрашаць знаёмых цi сьведкаў. На жаль, часьцяком працэсы па адміністрацыйных справах адбываюцца ў цесных пакойчыках, дзе няма магчымасьці зьмясьціць шмат публікі, але ў любым выпадку трэба прадухіліць правядзеньне закрытага працэсу.

паводле агульнага правiла, усе справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэньнях павiнны разглядацца ў прысутнасьцi правапарушальнiка. Разгляд справы ў ягоную адсутнасьць дазваляецца толькi тады, калi ёсьць зьвесткі пра тое, што яму своечасова паведамiлi пра час i месца разгляду справы - гэта значыць калi яму ўручаная позва пад подпіс. Але адмiнiстрацыйныя справы па артыкулах, пералiчаных у частцы 2 артыкулу 247 КаАп, разглядаюцца выключна ў прысутнасьцi правапарушальнiка (гэта, напрыклад, дробнае хуліганства, парушэньне парадку правядзеньня мітынгаў, дробны крадзёж, гандаль у непрызначаных месцах, паклёп, абраза, дзейнасьць ад імя незарэгістраваных аб'яднаньняў і інш.).

Затрыманы можа быць дастаўлены ў суд непасрэдна з РУУСу ці спэцразьмерка вальніку. Але ён можа быць вызвалены, а потым выкліканы ў суд позваю, якую ён павінен атрымаць пад подпіс ад супрацоўніка пошты ці ўчастковага. Калі грамадзянін ня зьявіцца без уважлівай падставы ў суд па справе, у якой прысутнасьць правапарушальнiка абавязковая, то судзьдзя мае права аформіць прымусовы прывод. Ня трэба баяцца слова «прывод» - яно азначае толькi тое, што да вас дахаты прыйдзе мiлiцыянт i павядзе вас у суд.

правапарушальнік мае права заявіць адвод судзьдзе - калі лічыць, што судзьдзя проста ці ўскосна зацікаўлены ў вырашэньні справы. Па палiтычна матываваных справах адводы судзьдзе - рэч звычайная, але iх нiколі не задавальняюць.

памятайце, што вы маеце права ў судзе азнаёмiцца з матэрыяламi справы (гэта значыць перачытаць усё, што ёсьць у справе) i выкласьці ўсе магчымыя доказы ў сваю абарону: хадайнічаць аб выкліканьні сьведкаў, аб далучэньні да справы рэчавых доказаў і дакумэнтаў, прыцягнуць экспэртаў ці спэцыялістаў для правядзеньня, напрыклад, экспэртызы далучаных да справы фатаздымкаў. Гэта важна, бо калі вы ня зробіце гэтага - судовы працэс будзе праходзіць толькі ў адпаведнасьці з тымі матэрыяламі, якія дадуць супрацоўнікі міліцыі. На жаль, аб'ектыўнасьцi ад нашых судоў чакаць ня варта - яны звычайна зараджаныя на абвiнавачаньне. Але часам, калi ў вынiку добра пабудаванай абароны будзе даведзеная сумнеўнасьць абвiнавачаньня, суд можа прыняць аб'ектыўнае рашэньне i апраўдаць невiнаватую асобу.

Трэба карыстацца правам апытваць сьведку - правапарушальнiк, калi справы iдуць «канвэерам», часам можа схапiць сьведкаў-міліцыянтаў на хлусьне: сьведкi даюць сьведчаньнi паасобку, таму не пра ўсё яны могуць дамовiцца памiж сабой. Пры апытаньнi сьведкаў (як з свайго боку, так i з боку мiлiцыянтаў) варта памятаць, што сьведкі па адміністрацыйных справах не нясуць адказнасьці за адмову ад паказаньняў і наўмысна скажоныя паказаньні. Гэтым можна скарыстацца на сваю карысьць.

Калi правапарушальнiк адмаўляе сваю вiну - у судзе абавязкова павiнен весьцiся пратакол судовага пасяджэньня.

правапарушальнiк мае права патрабаваць перакладніка i адваката. У апошні час улады выкарыстоўваюць незаконную практыку наступнага кшталту: калі падсудны патрабуе ў судзе адваката, які не прысутнічае ў залі, справу пераносяць на іншы тэрмін, але падсуднага не вызваляюць, а накіроўваюць назад у прыёмнік-разьмерка вальнік. Гэтыя дзеяньні ўладаў належыць прызнаць незаконнымі, антыканстытуцый нымі: яны груба парушаюць правы асобы на абарону падчас судовага працэсу. Адзначым, што адвакат мае права ўдзельнічаць ня толькі ў разглядзе справы судом ці іншым органам, але і на іншых стадыях адміністрацыйнага працэсу, напрыклад падчас азнаямленьня правапарушальніка з матэрыяламі справы.

Замест адваката абарону правапарушальніка падчас разгляду справы ў судзе (альбо ў іншым органе, які ўпаўнаважаны разглядаць адміністрацыйную справу) можа ажыцьцяўляць прадстаўнік - ім можа быць любы грамадзянін . Калі правапарушальнiк на пачатку працэсу заявіць, што «прысутны тут грамадзянін N будзе маім прадстаўніком» - суд, у адпаведнасьці з артыкулам 62 Канстытуцыі, ня мае права ў гэтым адмовіць. Пра гэта гаворыць пункт 5 пастановы пленуму Вярхоўнага суду РБ «Аб практыке выкарыстаньня судом заканадаўства, што рэгулюе вытворчасьць па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях» (1999 г., ¹ 1). Прадстаўнік павінен мець пашпарт. Прадстаўнiку пажадана мець i копiю згаданай пастановы пленуму Вярхоўнага суду, каб даказаць слушнасьць вашага хадайніцтва. У якасьці прадстаўніка, калі ёсьць магчымасьць, варта запрасіць прадстаўніка праваабарончай арганізацыі альбо прадстаўніка любога зарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня, сябрам якога вы зьяўляецеся (дзеля гэтага адмыслова можна ўступіць у шэрагі гэтай арганізацыі).

Калi суд цi iншы ўпаўнаважаны орган не прызнае правапарушальнiка вiнаватым у зьдзяйсьненьнi адмiнiстрацыйнага правапарушэньня - справа спыняецца i лiчыцца, што грамадзянiн не прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi.

Калi суд цi iншы ўпаўнаважаны орган прызнае правапарушальнiка вiнаватым у зьдзяйсьненьнi адмiнiстрацыйнага правапарушэньня, яму адначасова прызначаецца адна зь мераў адмiнiстрацыйнага спагнаньня: папярэджаньне, штраф альбо адмiнiстрацыйны арышт. Папярэджаньне не выкарыстоўваецца ў адносінах да асобаў, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасьці паўторна - гэта значыць на працягу году з таго часу, як у адносінах да іх была вынесеная іншая пастанова аб прызнаньні вінаватым у зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня.

пастановы па артыкулах асаблiвай часткі КаАп, за парушэньнi якiх прадугледжа ны адмiнiстрацыйны арышт, можа выносіць толькі суд.

Калі вас прызналі правапарушальнікам - гэта значыць, што вы зьдзейсьнілі правіннасьць: наўмыснае ці неасьцярожнае дзеяньне альбо бязьдзеяньне, за якое прадугледжана адмiнiстрацыйная адказнасьць. Гэтая адказнасьць можа быць зафіксава на і ў нейкiм падзаконным акце, але ў рашэньні абавязкова павінна быць спасылка на артыкул КаАп, якi хаця б спасылаецца на гэты падзаконны акт.

пастанова аб накладаньнi адмiнiстрацыйнага спагнаньня павінна мець усе неабходныя рэквізыты ў адпаведнасьцi з арыкулам 261 КаАп. Пастанова агучваецца асобе, у адносінах да якой яна вынесеная, а копія ўручаецца ёй на працягу трох дзён. Калі правапарушальнік не прысутнічаў падчас разгляду справы, копія пастановы высылаецца яму поштаю.

Як абскарджваць пастановы
аб адміністрацыйным правапарушэньні

Калі адміністрацыйную справу разглядае ня суд, а іншы дзяржаўны орган ці службовая асоба, прынятае рашэньне не зьяўляецца канчатковым, яно можа быць абскарджанае накіраваньнем у вышэйшы орган ці вышэйшай службовай асобе. Такое абскарджаньне прыпыняе выкананьне рашэньня па адміністрацыйнай справе. Скарга падаецца ў той орган, які вынес рашэньне. Гэты орган альбо службовая асоба абавязаны перадаць скаргу ў орган, які правамоцны яе разглядаць. Дзяржаўная пошліна па гэтых скаргах не спаганяецца.

Больш эфэктыўным і пасьпяховым зьяўляецца абскарджаньне рашэньня па адміністрацыйнай справе ў судзе. Такім чынам можна абскарджваць любое рашэньне несудовага органу па адміністрацыйных справах, нават ня трэба карыстацца апісаным вышэй абскарджаньнем у вышэйшым несудовым органе. Дзяржаўная пошліна па такіх скаргах невялікая (ад 0,5 да 3 базавых адзінак), а эфэктыўнасьць абскарджаньня - вельмі высокая. Прынамсі, па справах, што ня маюць палітычнага падтэксту, судзьдзі вельмі часта адносяцца крытычна да матэрыялаў, якія падаюцца з боку міліцыі, яны спыняюць справу альбо накіроўваюць пратаколы на дапрацоўку. Такім чынам, напрыклад, калі асобу не задавальняе пастанова, прынятая адміністрацыйнай камісіяй выканкаму, найлепей не марнаваць час і не пісаць скаргу ў мясцовы выканаўчы камітэт, а адразу зьвяртацца ў суд. Тэрмін абскарджаньня - 10 дзён. Для напісаньня скаргі належным чынам мэтазгодна пракансульта вацца ў мясцовай праваабарончай арганізацыі.

Калі ж вашая справа адразу была вырашаная судом - такое рашэньне зьяўляецца канчатковым i не падлягае касацыйнаму абскарджаньню. Але ў той жа час можна напісаць надзорную скаргу ў вышэстаячы суд, а потым - у Вярхоўны суд. Таксама надзорная скарга можа быць пададзеная ў раённую ці вышэйшую пракуратуру для апратэставаньня рашэньня. Такая скарга таксама не абавязкова прыпыняе выкананьне судовага рашэньня і не зьяўляецца эфэктыўным сродкам абскарджаньня.

Апошні сродак для абскарджаньня, калі вычарпаныя ўсе магчымыя шляхі для перагляду справы на нацыянальным узроўні, - можна паспрабаваць падаць скаргу ў Камісію па правах чалавека ААН.

Выкананьне пастановы па справе
аб адміністрацыйным правапарушэньні

пастанова суду аб накладаньні адміністрацыйнага спагнаньня падлягае неадкладнаму выкананьню, паколькі яна набывае сілу з моманту абвяшчэньня. Але тэрмін даўнасьці выкананьня - 3 месяцы. Гэта значыць, што калі за тры месяцы пасьля яе абвяшчэньня выкананьне пастановы не пачалося - яна губляе сілу. Напрыклад, калі прынятая пастанова аб накладаньні адміністрацыйнага арышту не была выкананая на працягу трох месяцаў з моманту абвяшчэньня - яна ўжо ня можа быць выкананая.

Натуральна, што пастанова аб папярэджаньні не патрабуе нейкай асаблівай вытворчасьці дзеля яе выкананьня.

Калi прысуджаны адміністрацыйны штраф - правапарушальніку даецца 15 дзён для добраахвотнага выкананьня пастановы і выплаты штрафу. У гэты час не дазваляецца ажыцьцяўленьне якіх-небудзь дзеяньняў па прымусовым спагнаньні штрафу. Калі ў гэты 15-дзённы тэрмін судовы выканаўца спрабуе апісаць маёмасьць аштрафаванага - такія дзеяньні зьяўляюцца незаконнымі.

Невялікія адміністрацыйныя штрафы (якія накладаюцца на месцы правапару шэньня службовымі асобамі) могуць сплачвацца на месцы.

Асобам ува ўзросьце ад 16 да 18 гадоў таксама можа быць дадзены штраф, калі яны маюць уласныя крыніцы даходу. Але калі яны зьдзейсьнілі мелкае хуліганства, наўмыснае пашкоджаньне вайсковага білета ці няяўку ў ваенкамат - адміністрацыйны штраф накладаецца на бацькоў.

памеры штрафаў вагаюцца ад 0,1 да 300 базавых адзінак, а для службовых асобаў - да 500 МЗп. Штраф выплачваецца праз банк пералікам грошай на адпаведны рахунак.

Калі аштрафаваны не сплаціў грошы ў пятнаццацідзённы тэрмін - спагнаньне накладаецца на заробак ці прыраўнаваны да заробку прыбытак (стыпэндыя, пэнсія і іншыя рэгулярныя даходы). Нават калі штраф складае 300 базавых адзінак, а стыпэндыя - 13 тысяч, штраф усё роўна павінен сплачвацца з стыпэндыі, нягледзячы на тое, што такімі тэмпамі cпагнаньне будзе ажыцьцяўляцца шмат гадоў. Да заробку і іншых рэгулярных даходаў не прыраўноўваюцца разнастайныя кампэнсацыйныя выплаты, выхадныя, чарнобыльскія і дзіцячыя дапамогі. Спагнаньне штрафу выконвае на патрабаваньне судовага выканаўцы (які працуе пры судзе па месцы жыхарства аштрафаванага) бухгальтэрыя па месцы працы даўжніка ў адпаведнасьці з выканаўчым лістом. Скаргі на парушэньні ў дзеяньнях судовага выканаўцы можна падаваць і старшыні таго суду, пры якім працуе судовы выканаўца, і таму органу, які наклаў адміністрацыйнае спагнаньне.

З заробку правапарушальніка ў месяц нельга вылічваць больш за 20 % супольнага даходу (бярэцца ў разьлік сума пасьля выплаты падаткаў). Калі ж бухгальтар мае некалькі выканаўчых лістоў на аднаго чалавека, нават па адной справе, - дазваляецца вылічваць да 50%. На практыцы судовы выканаўца ўлічвае тыя даходы, што ляжаць на паверхні, - калі чалавек працуе на некалькіх працах, цалкам магчыма, што судовы выканаўца, даведаўшыся пра адну крыніцу даходу, ня стане шукаць іншых.

Калі надзорная інстанцыя адмяняе пастанову аб спагнаньні адміністрацыйнага штрафу - выплачаныя ў лік штрафу сумы мусяць быць вернутыя даўжніку. Таму трэба захоўваць квіткі на выплачаныя ў лік штрафу сумы.

Калі аштрафаваны ня мае заробку - спагнаньне накладаецца на маёмасьць , г. зн. на асабістыя рэчы, супольную маёмасьць мужа і жонкі (для гэтага трэба правесьці разьдзел маёмасьці), рахункі ў банку.

Грамадзянскі працэсуальны кодэкс дае сьпіс рэчаў, на якія спагнаньне не пашыраецца, - гэта мінімум, неабходны для нармальнага існаваньня асобы: адзеньне, ежа, мэбля і іншыя рэчы.

Калі спагнаньне накладаецца на маёмасьць, судовы выканаўца робіць вопіс (арышт) маёмасьці даўжніка. Гэтая працэдура праводзіцца ў працоўны дзень, у працоўны час пры прысутнасьці аштрафаванага і двух панятых. Калі аштрафаваны ня можа прысутнічаць, дазваляецца рабіць вопіс у прысутнасьці прадстаўніка ÆЭСу ці выканкаму. Пры ажыцьцяўленьні вопісу судовы выканаўца зыходзіць з таго, што ўся маёмасьць у памяшканьні (пакоі), якое займае даўжнік, належыць даўжніку. Таму ў практыцы выканаўчае вытворчасьці вельмі часта адбываюцца спрэчкі наконт таго, што судовы выканаўца арыштаваў маёмасьць, якая не належала даўжніку, а проста захоўвалася ў ягоным памяшканьні (гэтыя спрэчкі вырашаюцца ў судовым парадку). Адзначым, што судовы выканаўца падчас вопісу ацэньвае маёмасьць прыблізна - ён жа ня ведае, колькі грошай будзе атрымана ад продажу кожнай з рэчаў. Таму судовы выканаўца звычайна апісвае болей рэчаў, чым неабходна. Астатнія застаюцца пад арыштам (іх нельга прадаваць ці зьнішчаць), але не пакідаюць пакою даўжніка, і імі можна карыстацца.

падчас вопісу аштрафаваны мае права ўказаць рэчы, на якія трэба накласьці арышт у першую чаргу. Выніковым дакумэнтам вопісу зьяўляецца акт вопісу. Ён павінен рабіцца такім чынам, як гэта вызначана ў Інструкцыі аб выканаўчай вытворчасьці, зацьверджанай Мiнiстэрствам юстыцыi яшчэ ў 1985 г., i артыкулам 505 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу. Акт вопiсу складаецца судовым выканаўцам i падпiсваецца прысутнымi асобамi. Копія акту пакідаецца ўладальніку маёмасьці.

Арыштаваная маёмасьць прадаецца судовым выканаўцам праз аўкцыёны ці камісійныя крамы.

Выкананьне пастановы суду аб адміністрацыйным арышце ажыцьцяўляецца неадкладна - калі суд не дае адтэрміноўкі зь нейкіх паважных падставаў, правапарушаль ніка накіроўваюць адбываць адміністрацыйны арышт непасрэдна з пакою суду. Час адміністрацыйнага затрыманьня залічваецца ў тэрмін арышту. Тэрмін арышту вызначаецца ў межах 3-15 сутак, але калі чалавек мае некалькі пастановаў аб арышце - ён мусіць адбываць іх адзін за адным. Заробак па асноўным месцы працы падчас арышту не выплачваецца, а саміх арыштаваных могуць прыцягваць да грамадзка -карыснай працы.

Арыштаваныя адбываюць тэрмiн арышту ў спэцыяльных прыёмнiках альбо, у некаторых выпадках, у iзалятарах часовага ўтрыманьня - у асобных камэрах. З арыштаваных спаганяецца кошт пражываньня i харчаваньня за час арышту. пры паступленьнi чалавека ў спэцпрыёмнiк адбываецца рэгiстрацыя i запiс у адмысловым часопiсе, асабiсты i мэдыцынскi дагляд, адабраньне грошай i рэчаў. Арыштаваных фатаграфуюць i бяруць у iх адбiткi пальцаў. На кожнага арыштаванага ў спэцпрыёмнiку заводзiцца асабiстая справа. Адмiнiстрацыя абавязаная на працягу 24 гадзiн паведамiць родным арыштаванага пра ягонае месцазнаходжаньне.

Арыштаваныя таксама маюць правы - таму варта патрабаваць азнаямленьня з палажэньнем аб спэцыяльных прыёмнiках пры органах МУС (зацьверджанае прыказам МУС 18 кастрычнiка 1999 г. ¹ 206), у якiм гэтыя правы замацаваныя. Арыштаваныя маюць права раз у тыдзень мыцца ў лазьнi цi прымаць душ, карыстацца сродкамi iндывiдуальнае гiгiены, харчавацца тры разы ў дзень, мець iндывiдуальнае спальнае месца, карыстацца акулярамi, лекамi, тытунёвымi вырабамi, мець асадку i паперу, пiсаць скаргi начальнiку ўстановы, пракурору, чытаць газэты i часопiсы, кнiгi. Пералiчаныя рэчы i дадатковыя прадукты харчаваньня арыштаваныя маюць права атрымлiваць ад сваiх родных.

У адпаведнасьцi з рэжымам, забаронена сумеснае ўтрыманьне здаровых арыштаваных з тымi, у якiх выяўлены iнфэкцыйныя захворваньнi. Мужчыны i жанчыны ўтрымлiваюцца асобна.

На жаль, умовы ў беларускіх спэцпрыёмніках не адпавядаюць ніякім нормам, яны нагадваюць катаваньне і папросту зьневажальныя для людзей. На жаль, міжнародным назіральнікам не дазваляюць наведваць гэтыя сумныя ўстановы. Душныя, цёмныя, маленькія камэры часта робяцца прычынай таго, што арыштаваныя адчуваюць сябе кепска. У такіх выпадках варта патрабаваць выкліку «хуткай дапамогі» - адміністрацыя спэцпрыёмніку ня мае права адмовіць у гэтым. Таксама адмiнiстрацыя, у неабходных выпадках, павiнна даставiць хворага ў стацыянар, але пасьля выздараўленьня яго зноў могуць памясьцiць у спэцпрыёмнiк для адбыцьця арышту.

Зьбіцьцё пры затрыманьні альбо падчас сьледзтва

праблема зьбіцьця пры затрыманьні альбо падчас сьледзтва сапраўды існуе. Гэты мэтад выкарыстоўваецца і ў якасьці помсты з боку мянтоў, і як спосаб выбіць патрэбныя сьледчаму сьведчаньні. Часьцей за ўсё зьбівае ня сьледчы, а мент.

прэвэнтыўная парада: не давайце падставаў для катаваньняў. Гэта значыць не аказвайце непатрэбнага супраціву міліцыі, не ўступайце
ў славесную сварку, не рэагуйце на лаянку і правакацыі. Карысна заўжды даць зразумець сьледчаму, што ў вас кепскі стан здароўя. Пры першай жа пагрозе катаваньняў трэба выказваць намер пісаць скаргу на неправамерныя дзеяньні сьледчых органаў. Калі вас катуюць службоўцы, якія ня маюць дачыненьня да вядзеньня вашай справы (апэратыўнікі, мянты, ахоўнікі сьледчага ізалятару), - паведамляйце пра гэта таму, хто вядзе вашую справу і адначасова пішыце скаргу ў пракуратуру і вышэйстаячай службовай асобе таго службоўцы, які ўжываў катаваньні.

Калі вас зьбілі пры затрыманьні ў міліцыі - патрабуйце, каб вас даставілі ў траўмапункт альбо выклікалі «хуткую дапамогу». Тут можна сымуляваць больш істотныя пашкоджаньні, чым вам рэальна былі нанесеныя. Запомніце імя і прозьвішча ўрача, што вам аказваў дапамогу, запомніце дыягназ і прасіце, каб вам выдалі пісьмовую даведку. Калі пасьля катаваньняў вас не даставілі ў шпіталь, а толькі выклікалі «хуткую» - паведаміце ўрачу, хто вас зьбіваў, і даведайцеся ў яго ўсе зьвесткі пра брыгаду і пра выклік, на які брыгада прыехала. Калі вас зьбілі міліцыянты, у вас ёсьць два магчымыя шляхі дзеяньняў: 1) калі ў вас ёсьць падставы меркаваць, што вас у хуткім часе вызваляць, ня трэба даваць міліцыянтам зразумець, што вы маеце намер пісаць скаргу (у гэтым выпадку мянты заўжды па надуманых падставах затрымаюць вас да таго часу, як у вас зьнікнуць сьляды зьбіцьця); 2) калі ў вас няма шанцаў на хуткае вызваленьне, паспрабуйце сабраць як мага болей доказаў катаваньняў (зьвяртайце ўвагу панятых на факт зьбіцьця, запісвайце гэта ўва ўсіх пратаколах, якія вам даюць на подпіс, а таксама запісвайце туды просьбу аказаць вам мэдычную дапамогу і даць адваката, распавядзіце пра факт зьбіцьця іншым затрыманым і сукамэрнікам). Пасьля збіцьця патрабуйце мэдычнай дапамогі (сымулюйце цялесныя пашкоджаньні і прыступы) і ў прысутнасьці ўрача адзначайце факт катаваньняў ды патрабуйце мэдычнага агляду. Калі дапамога не была аказаная - зьвяртайце на гэта ўвагу ўсіх, з кім вы знаходзіцеся ў камэры. Пры спатканьні з роднымі і абаронцамі прасіце дапамогі ў прадухіленьні катаваньняў (яны таксама могуць пісаць скаргі і заявы пра гэта). Абавязкова пішыце скаргу ў пракуратуру - дзеля гэтага вам трэба як мага больш дакладна запомніць усе абставіны катаваньня, у тым ліку званьне і выгляд ката, абстаноўку кабінэту, выгляд і званьні сьведкаў зьбіцьця.

Для тых, хто знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары, можна даць наступную параду - пры ўсіх магчымых выпадках рабіце мэдычны агляд. Дасьведчаныя рэцыдывісты заўжды пры пераводзе з адной сьледчай установы ў іншую патрабуюць фіксацыі свайго стану здароўя ў мэдсанчастцы.

Увогуле можна вылучыць тры асноўныя сытуацыі, зьвязаныя зь зьбіцьцём:

1. Бессыстэмны кароткачасовы гвалт, матываваны страхам і нянавісьцю (напрыклад, пасьля масавай акцыі з сутыкненьнямі міліцыянт, які моцна нацярпеўся страху, кідаецца на затрыманых у машыне ці пастарунку). Агрэсар слаба кантралюе сябе, ахвяру выбірае збольшага выпадкова, б'е як прыйдзецца і тым, што апынецца ў руцэ (але
ў выпадку бамбізы-амапаўца менавіта гэта і зьяўляецца небясьпечным). Утрымлівай це пасіўную абарону, ухіляйцеся, стаўце блёкі - звычайна гэткі прыпадак мінае даволі хутка. Даваць здачы, калі вы знаходзіцеся ў пастарунку, бадай што ня варта - гэта можа прывесьці да таго, што ўсе прысутныя патэнцыйныя агрэсары сканцэнтруюцца на вас, да таго ж магчымыя праўныя наступствы. Выняткам з гэтай парады ёсьць сытуацыя, калі ўзьнікае сур'ёзная пагроза жыцьцю ці здароўю: у нападніка ў руках востры прадмет, нападнік спрабуе стрэліць
у вас з табэльнай зброі, нападнік намагаецца ўдарыць у жывот цяжарную жанчыну (на жаль, наўноўшая беларуская гісторыя ведае такія выпадкі). Псыхолягі раяць «пераключыць» агрэсара слоўным узьдзеяньнем, запытаўшыся ў яго гучна і з рэзкай інтанацыяй нейкую загадкавую рэч, напрыклад: «З аквалянгам плаваеш?» Гэта часта (але не заўсёды) спрацоўвае, пажадана, аднак, мець такія загатоўкі загадзя, каб на патрэбу «загаварыць» нападніка.

2. Бязмэтная, але асэнсаваная праява садызму, зьвязаная з псыхічнымі ці сэксуальнымі адхіленьнямі агрэсара. У некаторых спэцаддзелах службоўцаў адмыслова прывучаюць да жорсткасьці, маніпулюючы іх псыхікай; нярэдка прышчэпліваецца ірацыянальная нянавісьць да «апазыцыянэраў», наладжваюцца адмысловыя відэапрагляды вучэбных фільмаў пра масавыя дэманстрацыі, вядзецца актыўная прамыўка мазгоў. Прыкладам гэткіх псыхапатычна жорсткіх, але прадуманых садысцкіх дзеяньняў могуць быць паводзіны АМАпу пасьля памятных падзеяў «Маршу Свабоды».

Напады ў такіх сытуацыях могуць быць доўгія і жорсткія (мэта - біць у болевыя кропкі), часта зьвязаныя зь іншымі дзеяньнямі, скіраванымі на прыніжэньне і маральнае катаваньне чалавека. Злачынцы, аднак, звычайна кантралююць сябе і стараюцца не давесьці справу да сьмяротнай небясьпекі, хаця - насуперак распаўсюджа наму міту - мала хвалююцца пра сьляды зьбіцьця.

Няма сэнсу апэляваць да здаровага сэнсу ці спачуваньня людзей, якія могуць разважліва катаваць безабаронных людзей, - ні аднаго, ні другога яны хутчэй за ўсё ня маюць. Вам варта быць маральна гатовымі да агрэсіі, якая можа прывесьці да адчувальных пашкоджаньняў. Калі вас б'юць, імкніцеся абараніць жыцьцёва важныя органы: лепш адбітыя ў кроў рукі, плечы й ногі, чым праломленая галава альбо адбітыя ныркі.

Нягледзячы на боль і стрэс, старайцеся ня страціць адчуваньня рэчаіснасьці і чалавечай годнасьці. Майце на ўвазе: калі вы страціце кантроль над сабой, станеце прыніжацца, прасіць літасьці, адмаўляцца ад сваіх перакананьняў - вы надломіце сваю псыхіку, і гэта можа мець для вас нашмат горшыя наступствы, чым пераломы костак. Косткі дакладна зрастуцца, а псыхіка - не заўсёды. Такім чынам, у падобнай сытуацыі важней абараніцца ад прыніжэньня, чым ад зьбіцьця. Не суўдзельнічайце ў сваім уласным катаваньні («стань, каб мне было зручней цябе біць»), не дазваляйце выкарыстоўваць сябе для катаваньня іншых (прыклад, узяты з жыцьця: некалькі чалавек, скаваных кайданкамі, прымушаюць легчы на падлогу, ад іншых патрабуюць па іх прайсьці), нават калі вам пагражаюць. Увогуле, салідарнасьць у такіх сытуацыях - неацэнная вартасьць: падтрымлівайце іншых размовамі, спачуваньнем, - гэта надасьць вам сілы.

Калі вы маеце захворваньні альбо інваліднасьць, якія ператвараюць зьбіцьцё ў сьмяротна небясьпечную пагрозу, ясна папярэдзьце агрэсараў - яны не зацікаўле ныя ў давядзеньні вас да сьмерці. Калі адчуваеце сябе кепска - патрабуйце мэдычнай дапамогі, ня факт, што яна прыйдзе хутка, але шанец ёсьць.

У камунікаваньнях будзьце неагрэсіўныя, але ўпэўненыя ў сваёй слушнасьці. Бессэнсоўна пераконваць катаў, што вы «прастой чэлавек, проста міма прахадзіл». Нават калі гэта будзе праўдай - вам ніхто не паверыць. Такім чынам вы праявіце страх і няўпэўненасьць, а гэта выклікае дадатковае жаданьне «папрэсаваць».

Не ўхіляйцеся ад размоваў, не маўчыце, калі пра вас гавораць лухту, якой прамываюць мазгі «ахоўнікаў парадку» дзяржпрапагандысты, - адказвайце, бараніце сваю годнасьць. Спрачайцеся, гэта ў вашых інтарэсах! Любы нападнік хоча выглядаць разумнейшым за сваю ахвяру, таму з высокай верагоднасьцю ўцягнецца ў спрэчку - і пры гэтым, хутчэй за ўсё, спыніць агрэсію (ён жа хоча паказаць інтэлект), калі вы, вядома, ня будзеце пасылаць яго «на тры літары». Не адказвайце на лаянку лаянкай: у адрозьненьне ад вашых праціўнікаў, вы - разумны чалавек. Уменьне пераканаўча гаварыць і ўпэўнена паводзіць сябе ў складанай сытуацыі выклікае павагу, нават у непрыяцеля, таму гадуйце ў сябе адпаведныя здольнасьці.

3. Катаваньне для прымусу: напрыклад, спроба «прышыць» справу, прымусіўшы ахвяру падпісаць прызнаньне, альбо «выбіваньне» паказаньняў на іншых. Гэта, бадай, найгоршы выпадак. У злачынцы ёсьць мэта і шырокі арсэнал сродкаў, якія могуць улучаць сыстэматычнае зьбіцьцё, шантаж, катаваньне голадам альбо бяссоньнем і г. д. - можна было б напісаць цэлую кніжку, толькі апісваючы тыя мэтады, што выкарыстоўваюцца сучаснымі гестапаўцамі. У гэтай сытуацыі вельмі цяжка даваць парады, яшчэ й таму, што чалавек, які доўгі час церпіць зьдзекі і катаваньне, перажывае пэўнае скрыўленьне ў сваім сьветаадчуваньні, губляючы розум і памяць. Ня шмат шанцаў на тое, што нашыя рэкамэндацыі застануцца на паверхні сьвядомасьці. Адзіная парада - папярэдзьце вашых катаў, што на судзе вы адмовіцеся ад усіх паказаньняў, дадзеных падчас сьледзтва.

Тут шмат што залежыць ад вашых наступных дзеяньняў пасьля катаваньняў. паведамляйце праз родных і адваката пра факт катаваньняў (абавязкова - у пісьмовай форме, у выглядзе скаргаў!). Хутчэй за ўсё, вашае выратаваньне будзе залежаць не ад вас - найлепшай вашай зброяй стануць вашыя сябры, родныя, аднадумцы, роля якіх - «рыць зямлю», каб выцягнуць вас на волю, актыўна інфармаваць СМІ аб вашых пакутах, дамагацца сустрэчаў, рабіць перадачы і г. д. Як паказвае беларуская практыка, чым болей увагі прыцягнута да зьняволенага і чым актыўней дзейнічаюць ягоныя сябры, тым меншая імавернасьць, што яго будуць катаваць, і тым большая імавернасьць, што ён будзе вызвалены хутчэй, чым яго пасьпеюць зламаць.

Правілы бясьпекі для ўдзельнікаў вулічных акцыяў

Удзельніку кожнай несанкцыянаванай уладамі акцыі (мітынгу, пікету, раздачы альбо раскідкі газэтаў і ўлётак) трэба быць падрыхтаваным да затрыманьня i ведаць свае дзеяньнi, калі гэта здарылася. Асабліва гэта датычыцца масавах мерапрыемстваў - мітынгаў, шэсьцяў, пікетаў. Актывісты арганізацыі павінны мець інструкцыю, што трэба рабіць
у выпадку затрыманьня.

На ўсе масавыя мерапрыемствы варта зьяўляцца цьвярозымі, з пашпартам, бяз зброі і без сакрэтных дакумэнтаў альбо кампраматных рэчаў.

Калі вас затрымліваюць падчас масавага «хапуна» - паспрабуйце даведацца максымум інфармацыі пра таго, хто вас затрымлівае. Калі вас завялі ў аўтобус разам зь іншымі затрыманымі - даведайцеся, хто яны, і паведаміце сваё прозьвішча (той, хто першы выйдзе на волю, паведаміць таварышам колькасьць і прозьвішчы затрыманых; таксама можна выклікаць іх у якасьці сьведкаў). Па дарозе ў пастарунак паспрабуйце, калі гэта магчыма, патэлефанаваць праз мабільны тэлефон і паведаміць таварышам, што вас затрымалі (трымаючы ў кішэні тэлефон, набярыце нумар і ўголас спытайце: «Я просты грамадзянін Сяргей Іваноў, за што вы мяне везяце ў Заводзкі РУУС?»). Калі тэлефон адбіраюць - абавязкова адключыце яго.

Калі вас гвалтам хапаюць у натоўпе людзі ў цывільным і без паказу службовага пасьведчаньня - біце іх, вы маеце права аказаць супраціў. Можна крыкам прыцягнуць увагу мінакоў. Калі вас вядуць да легкавога аўтамабіля - паспрабуйце запомніць яго нумар, колер і марку.

Трэба памятаць, што большасьць затрыманьняў адбываецца не падчас самой акцыi, а па яе заканчэньні. За актыўнымi ўдзельнiкамi, якiх папярэдне адзьнялi на відэа, палююць людзi ў цывiльным. Падчас руху па вулiцы трэба старацца iсьцi не па ходзе транспарту, каб пазьбегнуць затрыманьня з машыны. Удзельнiкі акцыяў, якiя маюць пры сабе сьцягi, павінны вырашыць пытаньне, куды хутка схаваць сымболіку. Паводзiць сябе трэба спакойна i не правакаваць мiлiцыю да гвалтоўных дзеяньняў супраць вас.

Своечасова і бясьпечна сысьцi з акцыi таксама вельмі важна. Перад тым як сысьцi, паглядзiце ўважлiва вакол сябе. Калi заўважыце падазроных, адпаведнай зьнешнасьцi людзей побач, пастарайцеся адарвацца ад iх. Сыход з акцыі ажыцьцяўляецца невялічкімі групамі па 2-4 чалавекі. Адышоўшы ад месца акцыі, можна аднамамэнтна, у загадзя абумоўленым месцы, разысьціся ў розныя бакі. Калі вы пасьпяхова сышлі - абтэлефануйце сваіх: ці нікога не забралі? Магчыма, камусьці патрэбная дапамога.

пры затрыманьнi найлепей увогуле нiчога не казаць пра свой удзел у акцыi. Вялiкую ўвагу трэба надаць напiсаньню пратаколаў аб адміністрацыйным затрыманьнi i адміністрацыйным правапарушэньнi. Вас абавязкова павiнны зь iмі азнаёмiць. У тлумачэньнях да пратаколу трэба напiсаць сваю вэрсiю падзеяў. Нiколi ня трэба нi ў чым прызнавацца: прызнавацца - гэта дрэнная звычка. Згодна з нормамi права, абавязак даказваньня вiны ляжыць на органе, якi ажыцьцявiў затрыманьне. Гэта азначае, што вы маеце права не даваць анiякiх тлумачэньняў увогуле цi казаць тое, што лiчыце неабходным. Даказваць павiнны яны, а ня вы. Таму ня трэба займацца самаабгаворамi.