Новы конкурс перакладчыкаў!
Часопіс “ПрайдзіСьвет” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў чарговым конкурсе перакладчыкаў.
Гэтым разам конкурс прымеркаваны да выхаду чацьвёртага нумару часопіса, прысьвечанага маладой літаратуры і літаратуры маладосьці. Вашай увазе прапануецца 14 вершаў з васьмі моваў: ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай, лацінскай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў чацьвёртым нумары часопіса.
Калі ў сьпісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласьці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце зьвярнуцца да рэдакцыі (зноў жа па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жаданьня зьмесьцім конкурс па гэтай мове. Адзінае абмежаваньне – тэма нумару.
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








