Сёньня стартуе лыжны прабег на радзіму Кастуся Каліноўскага
Беларускія студэнты з Варшавы сёньня ўшануюць памяць знакамітага змагара за свабоду Кастуся Каліноўскага. І зробяць яны гэта прабегам на лыжах з Баброўнікаў у Мастаўляны, дзе і нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.
Да ўдзелу ў лыжным маршы яшчэ можа далучыцца кожны зацікаўлены, адзначае ўдзельнік прабегу Аляксей Трубкін.
- Нават навучаючыся тут мы не забываемся на беларускую справу, прымаем удзел у акцыі, якая зарганізаваная Беларускай Нацыянальнай Памяцьцю з нагоды ўгодкаў Кастуся Каліноўскага. Гэта адзіны з беларускіх нацыянальных герояў, які прызнаецца не толькі нацыянальным рухам, але і сучасным кіраўніцтвам дзяржавы. І гэтая постаць аб'ядноўвае беларускае грамадзтва. І таму я лічу, што асобу Кастуся Каліноўскага трэба прапагандаваць, трэба ўшаноўваць. Мы рыхтуем праект устаноўкі помніка Кастусю Каліноўскаму ў Мастаўлянах. Праца вядзецца. Спадзяюся, што мы зможам завершыць справу, і калі не помнік, дык памятны знак у Мастаўлянах будзе.
Па словах Аляксея Трубкіна, імём Кастуся Каліноўскага названыя вуліца ў Беластоку і дом культуры ў Гарадку. А лыжны прабег прымеркаваны да 172-х угодкаў з дня нараджэньня знакамітага змагара.
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








