"Крыўя" у Магілёве
krewa - 
Прэзэнтацыя альманаху "Друвіс" Цэнтра этнакасмалёгіі "Крыўя" адбудзецца 13 сакавіка у 15.00 у магілёўскай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса (вул. Першамайская, 30).
Цэнтар "Крыўя" аб'ядноўвае навукоўцаў, музыкаў, мастакоў, якія займаюцца вывучэньнем беларускай традыцыйнай этнічнай культуры.
Выступоўцы: Аляксей Дзермант - філёсаф, супрацоўнік Інстытута філясофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Тадар Кашкурэвіч, этнакультуроляг, мастак, музыка-дудар
У пляне імпрэзы:
Прэзэнтацыя двух нумароў альманаху DRUVIS, расповяд пра яго зьмест - ролю балцкага субстратьу ў этнагэнэзе беларусаў, паходжаньне крывічоў, асаблівасьці народнай рэлігійнасьці беларусаў, месца Крывіі і Літвы ў станаўленьні беларускага этнасу і нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Расповяд пра беларускую дуду (валынку), яе асаблівасьці, сувязь з літоўскай і латышскай традыцый, пра адраджэньне дударскай традыцыі ў Беларусі ў наш час.
Цалкам тут
2010-03-10
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |






