Конкурс на лепшы эскіз дошкі ў гонар Ларысы Геніюш
МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” і суполка “Скарына” (Прага, Чэхія) у межах агргкамітэту па святкаваньні 100-годзьдзя зь дня нараджэньня славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш абвяшчаюць конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.
Шыльда будзе ўсталявана ў Празе, на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжаньня ў Чэхаславацкай Рэспубліцы. Тэкст на беларускай і чэскай мовах, які неабходна разьмясціць на мэмарыяльнай дошцы:
“У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай, я была толькі ў Чэхіі…” Тут ад 1943 г. жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш, у 1948 г. высланая ў савецкі Гулаг.
“Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách...” V tomto domě žila od r.1943 běloruská básnířka Larysa Geniuš, v r.1948 odvlečená do sovětského gulagu.
Па эскізе пераможцы будзе адліта памятная дошка Ларысе Геніюш. Пераможцу конкурсу чакае паездка ў Прагу. Конкурс эскізаў будзе доўжыцца з 10 сакавіка да 15 красавіка 2010 года.
Эскізы дасылайце на адрас: 220012, г. Менск, вул. Кузьмы Чорнага, 31, офіс 906, МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” або па электронай пошце на скрынку: zbsb@tut.by. Тэлефон для даведак: +375 17 200 70 27
Паводле сайту ЗБС Бацькаўшчына
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








