жывыя словы   рэцэпты   стратэгія свабоды   думкі   пра нас   песьні свабоды   пра свабоду   творчасьць   сымболіка   акцыі   адкрыцьці   ацкыі   multimedia      а  

Народнае атэлье: як шыць сьцягі

Навошта шыць?

Многія людзі запытваюць нас, як і дзе прыдбаць нацыянальны сьцяг. Апошнім часам попыт на бел-чырвона-белыя сьцягі моцна ўзрос і набыць сьцяг надта цяжка. А вось пашыць - досыць проста. Нам усім патрэбна больш сьцягоў. Таму - шыйце, сабе і сябрам.

Падрыхтоўка

Патрэбная, натуральна, тканіна белая і чырвоная. Паводле традыцыі сьцяг мае прапорцыю 2:1, значыцца, калі вы хочаце атрымаць сьцяг 1 мэтар у даўжыню, дык вам спатрэбяцца:

  • чырвоная палоска шырынёю прыблізна 34 см;

  • дзьве белыя палоскі па 33.5 см.

Даўжыня ўсіх палосак мае быць прыблізна 1.06 м.

Для таго, каб хутка атрымаць акуратны сьцяг лепш за ўсё выкарыстаць швачную машынку, рукамі таксама магчыма, але часу гэта забярэ значна больш.

Спатрэбіцца прас. Дарэчы, тканіну варта папрасаваць перад шыцьцём, бо так будзе зручней.

Шыцьцё

Cшываем дзьве палоскі наступным чынам:

Мал.1

Накладаем адну на другую са зьмяшчэньнем каля 0.5 см, прашываем як паказана на мал.1, згінаем і праходзім па перагіну прасам (мал.2).

Мал.2

Потым перагінаем палоску - у нашым выпадку чырвоную - мал.3, перагортваем, каб уверсе была белая тканіна, сшываем ды ізноў замацоўваем перагін прасам.

Мал.3

Усе гэтыя згінаньні патрэбныя, каб навонку не засталося абрэзаных краёў тканіны, якія з часам абтрэплюцца і папсуюць выгляд.

Цяпер, у гэткі ж спосаб прышываем трэцюю палоску.

Далей неабходна падагнуць і прашыць усе краі сьцягу.

Урэшце, робім рукаво для тронку - проста загінаем край (прыблізна 3-4 см, але можаце прымерыць са сваім тронкам) і прашываем, лепш двойчы.

Гатова!

Тронак

Для тронку лепш за ўсё падыходзіць тэлескапічная вуда. Зрэшты, калі сьцяг будзе вывешаны ў памяшканьні, то рыбалоўнае снадзіва будзе глядзецца не зусім дарэчна. У такім выпадку сьцяг можна прышпіліць да шпалераў булаўкамі, альбо зрабіць драўляны тронак з падстаўкай.


Камэнтары і заўвагі

Увага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды.

Адрас вашай электроннай пошты:
Калі вам неабходна атрымаць ад нас адказ - запоўніце гэтае поле. Мы ня зьвязваемся праз ICQ, Jabber, Skype ці інш.
 

 

"ПЕСЬНІ СВАБОДЫ-3":
Натхняйцеся Свабодай!



ЖЫВЫЯ СЛОВЫ

Зноў Байдаў і легендарная Сімаковіч

жывыя словы 

vieczaryna -

Мова: by

«МЕНСКАЯ ВЯСНА-2010»

ВЯЛІКІЯ РАМАНТЫКІ ХІХ стагодзьдзя

Фрыдэрык Шапэн і РОБЕРТ ШУМАН

(да 200-годзьдзя з дня нараджэньня)

“ПРЫНАШЭНЬНЕ ШАПЭНУ”

Ансамбль салістаў “КЛЯСЫК-АВАНГАРД”

Мастацкі кіраўнік- Уладзімір БАЙДАЎ

19 красавіка 2010 года

Малая заля філярмоніі імя Р.Шырмы,г. Менск

Прачытаць болей | Крыніца

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

жывыя словы 

midori-tan -

Мова: by

Інтэрактыўная гульня ў музэі “Не шукаючы не знойдзеш”

Вы не ведаеце як цікава і з карысьцю правесьці час са сваімі дзецьмі, сябрамі, калегамі? Вам надакучыла сумная гісторыя па традыцыйнаму школьнаму падручніку? Вам знаёмы сусьветнавядомыя гульні Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм? Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь запрашае Вас і Вашых дзяцей на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залях музэя, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.

Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытаньні, якія прапануюць музэйныя героі! Вам падкажуць экспанаты, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцьці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Прачытаць болей | Крыніца

Разам з палякамі!

жывыя словы 

kotka-yanka -

Мова: by

У час разьвітаньня з Прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і іншымі годнымі павагі людзьмі, што спынілі сваё зямное падарожжа ў Катыні 10 красавіка 2010 года, спынім рух, прыпынемся на вуліцы, памаўчым у іхні гонар.

1 хвіліна цішы 18 красавіка 2010 а 15.00 (беларускага ці 14-00 польскага часу) – наш сьціплы дар іхняй памяці.

Стварай жывы ланцуг памяці, запалі зьніч, павяжы чорную стужку ці проста спыніся і памаліся за іхнія душы.

Прачытаць болей | Крыніца

Сем цудаў Беларусі: Нарач 16 красавіка

жывыя словы 

vika-trenas - http://art-s.by/

Мова: by

Паэтычны тэатр АРТ. С. п р а д с т а ў л я е вандроўна-эстэтычны праэкт СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ

Цуд трэці: возера НАРАЧ

Сустрэчы з народжанымі каля Нарачы (Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Мікола ШАБОВІЧ) і з натхнёнымі Нараччу (Таццяна БАРЫСЮК, Анатоль БУТЭВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Уладзімір ЛІПСКІ, Алесь ЦЫРКУНОЎ)

На ўсім шляху з вамі цудоўны гід і музыка Яраш МАЛІШЭЎСКІ і вядоўцы Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.

Гітарныя праводзіны ў вандроўку і выводзіны з вандроўкі Юрась ШЫШКО.

Зьбіраемся 16 красавіка 2010 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)

Прачытаць болей | Крыніца