Песьні Свабоды 3
Падпісацца на бясплатнае атрыманьне можна тут
19 сакавіка трэці выпуск "Песьняў Свабоды", прымеркаваны да дня народнага пратэсту на плошчы Каліноўскага ўвесну 2006 г. выйшаў у сьвет.
Музыка даступная ў электронным варыянце на нашым сайце (гл. ніжэй), і, як абвяшчалася раней, будзе распаўсюджвацца на CD праз папярэднюю падпіску.
Зборка прадстаўляе творцаў рознага веку ды стылю, ды сумяшчае ў сабе вельмі непадобныя кампазыцыі: лёгкія і цяжкія, наіўныя і іранічныя, узнёслыя і задуменныя, рэп і рок, інструмэнтоўку бяз словаў і дэклямацыі бяз музыкі. Гэтая стракатасьць была б незразумелая, калі б ня дух свабоды, які працінае кожную песьню і кожны верш "Песьняў Свабоды 3". Той самы дух, што яднае і нас, прыхільнікаў свабоды, таксама вельмі непадобных і адрозных.
Знайдзіце сваю ўлюбёную Песьню Свабоды. Слухайце і натхняйцеся Свабодай!
Партызанская Школа. Свабода. (кавер Freedom, Пол Макартні)
Чырвоным па Белым. Крывавы Сакавік (original version)
Чырвоным па Белым. Непераможныя!
Чырвоным па Белым. Хутка Стану Зьверам.
Андрэй Хадановіч. Прамова на плошчы.
Андрэй Хадановіч. Памяці намётаў на пляцы Кастуся Каліноўскага.
Віталь Артыст. Плошча Каліноўскага.
Вожык (ТО Лопата). Вечна жывая.
Termin X feat Stillout. Згубіцца.
Адзінота і Марны Прарок. Музыка новага дня.
P.L.A.N. У горадзе чужых назваў.
Аляксандр Кульлінковіч. Свабода.
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








